Гарадской сямейнае свята «Экалагічная гасцёўня» пройдзе 21 кастрычніка на базе эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Магілёва (вул. Чалюскінцаў, 162). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі.
Паводле слоў суразмоўцаў, у мерапрыемстве прымуць удзел каманды-пераможцы этапаў аналагічных спаборніцтваў ад устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
«Праграма свята складзена такім чынам, каб максімальна задзейнічаць у конкурсах усіх членаў сям’і, раскрыць іх творчы патэнцыял», – падкрэслілі суразмоўцы. Так, у візітнай картцы удзельнікам неабходна ў незвычайнай форме прадставіць сям’ю, расказаць аб прафесійнай дзейнасці, сямейных захапленнях, а таксама праскандаваць свой дэвіз. Далей ідуць экалагічная размінка, гульні і конкурсы з гледачамі.
Цікавым абяцае стаць блок майстар-класаў. Дзецям прапануюць урок па вырабе кветкавай міні-кампазіцыі, мамам – гаючага фітачаю, а татам – сувеніры з прыроднага матэрыялу.
Завершыцца свята экскурсіяй па ўстанове адукацыі, чаяваннем і ўзнагароджаннем пераможцаў.
Пачатак мерапрыемства – у 10.00.
Дабрацца да эколага-біялагічнага цэнтра можна тралейбусамі №№ 2, 7, аўтобусам №3. Прыпынак – «Рабочы пасёлак».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59