Гатоўнасць камбайнавага парка да ўборкі збожжавых у Магілёўскай вобласці складае 90%, паведаміў начальнік упраўлення механізацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Аляксандр Адамаў.
Падрыхтоўка тэхнікі ідзе па вызначаным графіку, да канца тыдня сельгасарганізацыі вобласці павінны выйсці на планавую гатоўнасць камбайнаў – 95%. Выбарачная ўборка збожжавых пачнецца ў некаторых раёнах ужо на наступным тыдні, а да масавай ўборкі плануецца прыступіць у канцы ліпеня. У гэтых работах будуць задзейнічаны 1264 камбайны. «Нагрузка на камбайн складзе каля 270 га, што пры спрыяльных пагодных умовах дазволіць нам убраць ураджай за 16-17 дзён і з мінімальнымі стратамі», – адзначыў Аляксандр Адамаў.
У раёнах вобласці будзе працаваць 417 зернесушыльных комплексаў і зернесушылак, а таксама 25 сушыльных комплексаў на камбінатах хлебапрадуктаў. Іх сумарная магутнасць дазволіць перапрацоўваць больш за 108 тыс. т збожжа ў суткі, гэта значыць аграрыі змогуць перапрацаваць атрыманы ўраджай збожжавых за 10-12 дзён.
Для адвозкі збожжа ад камбайнаў будзе задзейнічана 1120 аўтамабіляў, з іх 49 плануецца прыцягнуць з прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый у гарадах і райцэнтрах вобласці. Выкананне ўсіх работ запатрабуе прыцягнення 4953 механізатараў (у гаспадарках іх 4254, яшчэ 699 чалавек будзе накіравана з прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў, а таксама за кошт пераводу спецыялістаў з іншых сельгасработ).
Аграрыі вобласці ў гэтым годзе плануюць сабраць ураджай збожжавых не меншы, чым у мінулым сезоне: прыкладна 1,1 млн. т у свірнавай вазе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка