Гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да правядзення ўборачнай кампаніі, у тым ліку ў Магілёўскай вобласці, праверыць тэхінспекцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Маніторынгі пачнуцца 15 чэрвеня. Тэхнічныя інспектары працы ФПБ, прадстаўнікі абласнога і раённых аб’яднанняў прафсаюзаў плануюць наведаць усе сельгасарганізацыі рэгіёна.
Асноўныя моманты, на якія звернуць увагу падчас маніторынгу, – забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны і спецадзеннем, а таксама пытанні арганізацыі дастаўкі гарачага харчавання і пітной вады. Асобая ўвага надаецца тым раёнам, у якіх у мінулым годзе былі выяўлены прыклады няякаснай арганізацыі харчавання для работнікаў, занятых на жніве.
«Уборачная кампанія, як правіла, стартуе ў ліпені, але актыўная падрыхтоўка да яе ў арганізацыях АПК ідзе ўжо цяпер. Таму мы маем намер пачынаць праводзіць маніторынгі за месяц да пачатку жніва, каб у прадпрыемстваў быў час выправіць усе недахопы і парушэнні, а работнікі ў бяспечных і камфортных умовах маглі выконваць свае абавязкі. Каб з самага першага дня ўборкі ў іх не ўзнікала праблем з харчаваннем, вадой, спецадзеннем і іншым», – адзначыў галоўны тэхнічны інспектар працы ФПБ Аляксандр Зайцаў.
Прадстаўнікі прафсаюзаў таксама правераць наяўнасць і стан санітарна-бытавых памяшканняў і душавых, абсталяваных месцаў для прыёму ежы, звернуць увагу на выкананне правілаў аховы працы пры правядзенні рамонтных работ і адпаведнасць эксплуатаванай тэхнікі патрабаванням бяспекі.
Па выніках праверак тэхнічная інспекцыя працы выдасць наймальнікам рэкамендацыі з устаноўленымі тэрмінамі ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Пра іх ліквідацыю яны будуць абавязаны інфармаваць тэхнічную інспекцыю працы ФПБ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24