У Асіповічах 29-30 верасня пройдзе адкрыты Кубак Беларусі па матацыклетным кросе. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.
На мотакросавай трасе ў мікрараёне «БАМ» сваё майстэрства прадэманструе больш за 100 гоншчыкаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Украіны. Як адзначылі арганізатары, падобнага спаборніцтвы ў Асіповічах не праводзілі ўжо каля сямі гадоў.
У першы дзень Кубка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў і заезды класаў 50, 65, 125 куб. см (юнакі), «Пачатковец», «Нацыянал» і «Ветэран». 30 верасня пройдуць мотабаталіі ў класах 85, 125 куб. см (мужчыны), «Open», «Open В» і «Матацыкл з каляскай». Цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў будуць праходзіць у канцы кожнага спаборніцкага дня.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць ГА «Беларуская федэрацыя матацыклетных відаў спорту», Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ, Асіповіцкая раённая арганізацыйная структура ДТСААФ пры падтрымцы Асіповіцкага выканаўчага камітэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі