Гран-пры VIII фестывалю патрыятычнай песні «Чырвоны гваздзік» заваяваў выхаванец Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Ян Васькоў. На гала-канцэрце, які прайшоў у Магілёўскім інстытуце МУС, малады чалавек выканаў песню «Воблакам па небе».

Галоўную ўзнагароду і спецыяльны прыз ад імя старшыні афіцэрскага сходу УУС палкоўніка міліцыі Ігара Шчарбачэні ўручыла намеснік начальніка УУС палкоўнік міліцыі Наталля Сіманава.
Дыплом пераможцы ў намінацыі «Вакальна-інструментальны ансамбль» атрымаў ВІА «Юны ратаўнік» ДУА «Спецыялізаваны ліцэй пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь». У тройку прызёраў таксама ўвайшлі калектывы «Рыкашэт» з Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча і «Адважныя сэрцы» са спецыялізаванага ліцэя МУС.

У намінацыі «Вакал» месцы размеркаваліся наступным чынам. Дыплом трэцяй ступені ўручылі выхаванцу Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча №2 Яўгену Царыкаву за выкананне песні «Бухенвальдскі набат». Другое месца дасталося дуэту Антона Рудава і Мікіты Аўгусціновіча з Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча з кампазіцыяй «Армія мая». Трэцюю пазіцыю заняў Артур Макарэвіч з Віцебскага кадэцкага вучылішча, які выканаў песню «Пропавшим без вести».

У рамках фестывалю таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу «Віват, інстытут!», прысвечанага 70-годдзю Магілёўскага інстытута МУС.
Фестываль «Чырвоны гваздзік» сабраў у Магілёве выхаванцаў кадэцкіх вучылішч, спецыялізаваных ліцэяў, сярэдніх агульнаадукацыйных і спецыяльных навучальных устаноў, Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Беларусі, прадстаўнікоў Юрыдычнага паліцэйскага каледжа Тулы з Расіі. Удзельнікі выканалі песні, якія расказваюць пра подзвігі народа ў Вялікай Айчыннай вайне і лакальных ваенных канфліктах, пра сілавыя структуры, пра любоў да Айчыны, прысвечаныя 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31