У мінулыя выхадныя Магілёў ператварыўся ў цэнтр фестывальнага турызму. Падставай стаў харэаграфічны этап міжнароднага праекта «Астролаг». Маштабнае мерапрыемства стартавала ў рэгіёне ў пачатку года і супала з прысваеннем абласному цэнтру статусу «Маладзёжнай сталіцы Беларусі – 2018».

У спаборніцтве, якое праходзіла у Доме культуры БелАЗа, праявілі сябе ў розных танцавальных напрамках больш за 1 тыс. удзельнікаў ва ўзросце ад 3 да 30 гадоў. Мерапрыемства наведала каля 2 тыс. чалавек з 14 беларускіх гарадоў. Па выніках 17-гадзіннага бесперапыннага марафону танцорам ўручылі 100 пераможных статуэтак.

Галоўная ўзнагарода харэаграфічнага конкурсу засталася ў Магілёве. Яе ўладальнікам стала танцавальная група «Вясёлка», заслужанага аматарскага калектыву Беларусі ўзорнага эстраднага тэатра-студыі «Вясёлка». Па ўмовах спаборніцтва пераможца дадзенага этапу, акрамя фірмовай статуэткі са шкла, атрымаў права постпрасоўвання, пакет PR , прэзентацыйны прамаролік ад партнёра праекта STUDIO108, інтэрв’ю ў прамым эфіры праграмы «ДНК» радыё «Культура» Белтэлерадыёкампаніі, магчымасць бясплатна прадставіць краіну ў выніковым гранд-фестывалі «Астролаг».

Танцавальная група «Вясёлка» ў гэтым складзе існуе каля года. Як зазначыў харэограф-пастаноўшчык нумара «Неба белае?!» Алег Дудараў, спецыяльная методыка яго выкладання дазваляе за кароткі час раскрыць задаткі і здольнасці вучняў, развіць і ўзмацніць іх. Што ж тычыцца пастаноўкі магіляўчан, то яна закранала важную сацыяльную тэму – падтрымкі і ўзаемадапамогі сяброў і людзей. «Адзін у полі не воін, а мішэнь...», менавіта такі кампазіцыйны рад прасочваецца ў канцэпцыі, – адзначыў суразмоўца. – Цэлы драматычны спектакль праз складаныя харэаграфічныя малюнкі прымушае гледача адчуваць разнастайныя эмацыйныя перажыванні: ад страху страты да набыцця надзеі. Развязка ў нумары пазітыўная, дае надзею на светлую будучыню».

Каментуючы вынік працы тэатра-студыі «Вясёлка», член журы харэаграфічнага конкурсу «Астролаг» дырэктар Цэнтра сучаснага мастацтва «Alexis Dance Group» мастацкі кіраўнік педагог-харэограф заслужанага калектыву Беларусі тэатра танца «Alexis» (г. Мазыр) Аляксандр Зенчанка падкрэсліў, што час дыктуе новыя падыходы да харэаграфічнай пастаноўкі. «Сёння ідэя – на п’едэстале гонару, – сказаў ён. – Маё ўспрыманне, як пастаяннага суддзі конкурсаў рознага статусу, фарміруецца праз новыя павевы ў сувязі з вялікім абаротам калектываў, пастановак і праектаў. Дзеціз Магілёва зарабілі максімальныя балы ад усіх членаў журы і, бясспрэчна, заслужылі Гран-пры».
Мэтай фестывальнага праекта «Астролаг» з’яўляецца прыцягненне ўвагі да рэгіёна пры дапамозе фестывальнага турызму праз унікальную архітэктурную кампазіцыю «Астролаг», размешчаную на плошчы Зорак. Спаборніцтва ўключае ў сябе некалькі жанраў-конкурсаў. Ужо адбыліся вакальны і харэаграфічны адборы, пераможцы якіх прадставяць краіну на Міжнародным шматжанравым гранд-фестывалі «Астролаг» у канцы 2018 года.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама, МГА ГА «Беларускі саюз жанчын», Магілёўская гарадская арганізацыя ГА «БРСМ», прадзюсарскі цэнтр «Астролаг» пры падтрымцы інтэрнэт-рэсурсу Магілёў live, міжнароднага фонду «Фонд Бенефіс. Прэм’ера ідэй: культура, адукацыя, спорт, бізнес» (г. Волін, Польшча) і РГА «Беларуская ліга танца».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07