Рус Бел Eng 中文

Гран-пры VII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» ў намінацыі «Эстрадны вакал» заваявала магіляўчанка

Сталі вядомыя імёны пераможцаў VII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў творчага спаборніцтва, якое праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, адбудзецца сёння ў 14.30 ля стэнда Белтэлерадыёкампаніі на выставе «СМІ ў Беларусі».

У гэтым годзе ўдзельнікамі праекта захацелі стаць 332 канкурсанты, у тым ліку 178 – у намінацыі «Эстрадны вакал», 101 – «Інструментальная музыка (салісты)», 18 – «Інструментальная музыка (дуэт, трыа, квартэт)», 35 – у намінацыі «Спадчына».

Творчасць канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы на чале са старшынёй, народным артыстам Беларусі, намеснікам старшыні Беларускага саюза кампазітараў Эдуардам Зарыцкім.

Па выніках праслухоўвання жывога выканання ў Вялікай студыі Дома радыё ў намінацыі «Эстрадны вакал» Гран-пры атрымала сямнаццацігадовая Ірына Круглік з Магілёва.

Спецыяльны дыплом «За артыстызм» прысуджаны дуэту «Усмешка» з Бабруйска ў складзе Назара Завертнева (баян) і Крысціны Герасіменкі (домра).

Па матэрыяле БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая