Грыбы шыітаке пачалі масава вырошчваць у Крычаўскім раёне. Гэта буйны кітайскі інвестыцыйны праект.
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфэн» (літаральна азначае «ўдалы ўраджай») размясцілася на тэрыторыі старой вайсковай часці каля вёскі Чырвоная Буда.
Спатрэбіўся год падрыхтоўчай работы, каб выраслі першыя грыбы. Ужо ў гэтым тут кожны дзень маюць намер збіраць 20-30 т шыітаке, а праз тры гады плануюць вырабляць 200-300 т за суткі.
Ідэя стварэнне кітайскага прадпрыемства ў Крычаўскім раёне нарадзілася з глабальнай ідэі новага Шаўковага шляху – транспартнай сістэмы, якую прасоўвае Паднябесная ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі, у тым ліку Беларуссю, для перамяшчэння грузаў па сушы з Азіі ў Еўропу.
На X інвестфоруме «Млын поспеху» Магілёўскі аблвыканкам і «Інфэн» падпісалі дамову аб рэалізацыі інвестпраекта ў Крычаўскім раёне, дзе дзейнічаюць прэферэнцыі, накіраваныя на развіццё паўднёва-ўсходняй тэрыторыі Прыдняпроўскага краю.
Каб вырошчваць шыітаке, пакеты з міцэліем прывезлі з Кітая. Кантэйнеры прыбываюць. Усяго іх павінна быць 500 тыс. штук. Кожны пакет, на якім растуць грыбы, дае чатыры ўраджаі. Далей міцэлій будуць вырабляць на прадпрыемстве самі.
Крычаўскія шыітаке збіраюцца прадаваць у Беларусі, але большую частку адпраўляць у Расію. Ужо ёсць дамоўленасць з Масквой аб пастаўках у вядомую французскую гандлёвую сетку гіпермаркетаў.
Па матэрыяле ТРК «Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую