ХК «Магілёў» саступіў моладзевай зборнай Беларусі U20 у першым матчы Кубка Салея. На дамашняй пляцоўцы «львы» прайгралі з лікам 2:4 (2:1, 0:1, 0:2), паведамілі ў прэс-службе нашай дружыны.

Нягледзячы на няўдалы пачатак турніру, «Магілёў» не збіраецца апускаць рукі. «Нейкіх рэзкіх высноў з гарачкі рабіць не будзем, – пракаментаваў гульню сваіх падапечных галоўны трэнер каманды Дзмітрый Рылькоў. – Спакойна абдумаем, перагледзім відэа. У «маладзёжкі» выдатна спрацавала спецбрыгада, чаго не скажаш пра нас. Дрэннай была дысцыпліна, было шмат нявымушаных выдаленняў, асабліва ў чужой зоне».

Асобна Дзмітрый Рылькоў падзякаваў заўзятарам, якіх на трыбунах Лядовага палаца сабралася каля 2,3 тыс. У ліку тых, хто прыйшоў падтрымаць нашу каманду на старце Кубка Салея, былі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў.

«Прыемна, што такія ўплывовыя людзі наведваюць хакей. Дзякуй, што яны ходзяць на матчы, цікавяцца спортам. Значыць, ім неабыякавы хакей у Магілёве, – адзначыў галоўны трэнер. – У цэлым, хацелася б папрасіць прабачэння ў заўзятараў. Быў шыкоўны матч у іх выкананні. Яны сабралі амаль поўныя трыбуны і гналі нас наперад. Даўно не бачылі столькі гледачоў, напэўна, з канца мінулага сезону. Выдатна такую атмасферу адчуваць на сабе, але, на жаль, мы іх не парадавалі».

Наступную сустрэчу ХК «Магілёў» правядзе 3 жніўня на выездзе супраць «Гомеля». Найбліжэйшы дамашні матч адбудзецца 5 жніўня. Пры родных трыбунах «ільвы» згуляюць з «Нёманам».

Фота - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі