Рус Бел Eng 中文

Індывідуальныя прадпрымальнікі ў 2017 годзе заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці на 9,2% больш падаткаў і плацяжоў

Індывідуальныя прадпрымальнікі ў 2017 годзе заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br44,7 млн. падаткаў і плацяжоў. Гэта на Br3,8 млн., або на 9,2%, больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года ў фактычным вылічэнні, паведамілі карэспандэнту сайта ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па рэгіёне.

Удзельная вага паступленняў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў склала 4,2%.

Увогуле на ўліку ў падатковых інспекцыях Магілёўшчыны знаходзяцца 22 540 індывідуальных прадпрымальнікаў. У параўнанні з 2016 годам колькасць прадпрымальнікаў зменшылася на 219 чалавек.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая