Інклюзіўная творчая лабараторыя ўпершыню праходзіць у Магілёве пры падтрымцы творчых куратараў са Швецыі. Яна з’яўляецца часткай міжнароднага праекта «Інкартлаб» і рэалізуецца на пляцоўцы філіяла Нацыянальнага мастацкага музея «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі», расказала загадчыца філіяла Святлана Строгіна.

Названая лабараторыя – чацвёртая па колькасці. У ёй прымуць удзел маладыя людзі 17-25 гадоў з горада на Дняпры і Магілёўскай вобласці, а таксама Гомеля. Папярэднія лабараторыі праходзілі ў Мінску.
Нягледзячы на праблемы са здароўем, маладыя людзі ў той ці іншай ступені звязаны з творчасцю. Побач з карцінамі Бялыніцкага-Бірулі і яго сяброў – Мадорава, Грабара, Жукоўскага, Багданава-Бельскага, Архіпава, Сцяпанава, Левітана – сумесна з прафесарамі са Швецыі маладыя людзі шукаюць розныя формы пранікнення ў свет мастацкіх твораў з дапамогай музыкі і пластыкі: рухаюцца, танчаць, іграюць на музычных інструментах, ствараюць пластычныя кампазіцыі.
Вынікам сумеснай працы стане перформанс, які каманда прадставіць на суд гледачоў у музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі 25 кастрычніка ў 16.00. Уваход вольны.
Арганізатары мерапрыемства – ShareMusic & Performing Arts і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Па матэрыяле mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31