У Магілёве прайшоў агляд-конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магаблвыканкама Таццяна Старасотнікава.
Інспектары спаборнічалі ў веданні правілаў дарожнага руху, фізічнай і спецыяльнай падрыхтоўцы, у конкурсе ручнога рэгулявання і фігурным ваджэнні службовага аўтамабіля.
Па выніках усіх этапаў быў вызначаны пераможца – ім стаў інспектар батальёна ДПС ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Лапікаў. Другое месца заняў Алег Савіцкі з АДАІ Касцюковіцкага РАУС, трэці вынік – ва Уладзіміра Аляксандрава з АДАІ Мсціслаўскага РАУС.

«Удзел у такім сур’ёзным мерапрыемстве ўжо з’яўляецца самым высокім дасягненнем. Вельмі важна, што супрацоўнікі ДАІ працуюць над сабой і ўдасканальваюць прафесійныя навыкі і майстэрства, а гэта значыць, што бяспека на дарозе – пад кантролем прафесіяналаў сваёй справы», – адзначыў старшы інспектар па асобых даручэннях аддзялення ДПС і прафілактыкі УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Вадзім Самусеў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59