X Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху», які пройдзе ў Магілёве 29-30 чэрвеня, збярэ больш за 500 удзельнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
На мерапрыемстве чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў шэрагу замежных дзяржаў: Расіі, Кітая, Японіі, Румыніі, Венгрыі, Казахстана, Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Літвы, Латвіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Бразіліі, Карэі, В’етнама і інш. У гэтым годзе фармат форуму накіраваны на адлюстраванне патэнцыялу міжрэгіянальнага развіцця, які дае імпульс да доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы культуры, гандлю і як выніку – інвестыцый.
Традыцыйна асноўныя мерапрыемствы будуць праходзіць у спартыўным комплексе «Алімпіец». Удзельнікам дадуць унікальную магчымасць наведаць выставу-прэзентацыю інвестыцыйных і інавацыйных праектаў рэгіёна, на якой прэзентуюць найлепшыя прапановы па прыярытэтных напрамках развіцця вобласці.
У першы дзень будзе арганізавана работа секцый і праведзена пленарнае пасяджэнне. Праграмай апошняга прадугледжаны даклады кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці аб стане і перспектывах міжрэгіянальных сувязяў і іх уплыве на прыцягненне інвестыцый у эканоміку рэгіёна. У завяршэнне адбудзецца ўрачыстая цырымонія падпісання пратаколаў аб намерах, дагавораў і пагадненняў. Зараз фарміруецца пералік гэтых дакументаў.
Таксама плануецца цырымонія ўзнагароджання юрыдычных і фізічных асоб, якія ўнеслі істотны ўклад у фарміраванне станоўчага іміджу Магілёўскай вобласці ў гандлёвай, інвестыцыйнай і культурнай сферах.
У мэтах пашырэння ўзаемадзеяння навукі і бізнесу ў рамках работы секцый адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыі – ад навукі да вытворчасці: поспехі, праблемы, перспектывы», якая спрыяе больш шырокаму азнаямленню прадстаўнікоў прамысловасці і бізнесу з сучаснымі навуковымі дасягненнямі.
Акрамя таго, запланавана правядзенне міжнародных секцый у фармаце В2В сустрэч з удзелам замежных прадстаўнікоў па пяці напрамках: развіццё інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве; стварэнне і развіццё япона-беларускай прамысловай зоны; рэалізацыя ў Магілёўскай вобласці праекта «Адзін пояс, адзін шлях»; супрацоўніцтва з ЕС як адзін з галоўных вектараў знешняй эканомікі; перспектыўныя рынкі – новыя магчымасці для Магілёўскай вобласці.
«Інвестфорум – гэта эфектыўная пляцоўка, па-першае, для прэзентацыі інвестыцыйнага і эканамічнага патэнцыялу Магілёўскай вобласці як аднаго з найбуйнейшых прамысловых, сельскагаспадарчых і навуковых рэгіёнаў Беларусі. Па-другое, для сустрэч і дыялогу прадстаўнікоў улады, бізнесоўцаў і экспертаў, – адзначылі суразмоўцы. – Такія зносіны спрашчаюць пошук пунктаў судакранання, дазваляюць выпрацаваць канкрэтныя напрамкі і дзеянні супрацоўніцтва, даюць разуменне таго, што неабходна ўдасканальваць у будучыні ў частцы інвестыцыйнага клімату».
Ва ўпраўленні інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці ўпэўнены ў неабходнасці пастаяннага інфармавання аб Магілёўскай вобласці і яе перавагах, паколькі гэта павышае шанцы зацікавіць патэнцыйных інвестараў. «Калі гэтага не рабіць, то і эфектыўнасць працы над удасканаленнем інвестыцыйнага клімату зніжаецца, – лічаць суразмоўцы. – Абапіраючыся на мінулы вопыт, выказваем упэўненасць у тым, што форум прадаставіць усім шырокія магчымасці для ўсталявання міжнародных кантактаў, наладжвання супрацоўніцтва, прыцягнення інвестыцый і пашырэння рынкаў збыту».
Арганізатарамі «Млына поспеху» выступаюць Магілёўскі аблвыканкам і ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка