Кабінет па асновах бяспекі адкрыўся на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Клімавічах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Для зручнасці навучэнцаў міні-цэнтр разбіты на некалькі зон, кожная з якіх прысвечана пэўнай тэме: «Куток ОСВОД», «Электрабяспека», «Медыцына» і іншыя. Разам са шматлікімі маляўнічымі нагляднымі дапаможнікамі і плакатамі тут размешчаны ўнікальныя прадметы, напрыклад, спецвопратка ратавальнікаў, манекены – тое, што можна памацаць, патрымаць у руках.

Першымі наведвальнікамі кабінета сталі падлеткі, якія адпачываюць у школьным лагеры СШ №3 Клімавіч.
Заняткі ў цэнтры будуць праходзіць як з самымі маленькімі жыхарамі раёна, так і са старэйшымі дзецьмі. Запланаваны і тэматычныя мерапрыемствы з бацькамі і дзецьмі. Праводзіць гутаркі па правілах пажарнай бяспекі, аказанні першай медыцынскай дапамогі будуць вопытныя педагогі, медработнікі, супрацоўнікі РАНС і РАУС.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую