Калекцыя лялек, мішак і клоўнаў прадстаўлена на выставе ў Магілёве. Экспазіцыя, якую сабрала ўраджэнка Шклоўскага раёна Ганна Страхава, размясцілася ў Музеі этнаграфіі, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.
У адной зале суседнічае больш за сто лялек і цацак ад майстроў з Еўропы, ЗША. Гэта і вядомыя на ўвесь свет характарныя іспанскія лялькі, парцалянавыя прыгажуні, лялькі ў касцюмах народаў свету, вясёлыя швейцарскія і нямецкія клоўны, нямецкія плюшавыя мішкі Тэдзі і інш.
«Дарослае захапленне лялькамі да мяне прыйшло ў канцы 2016 года, – расказала калекцыянер Ганна Страхава. – Напярэдадні Новага года я пабывала на выставе і там убачыла яе – сваю першую ляльку. Гэта была прыгажуня Эмілі ад вядомага амерыканскага майстра-лялечніка Дзіяны Эфнер. З таго часу я адкрыла новую старонку ў сваім жыцці і стала збіраць упадабаныя мне асобнікі. Сёння мая калекцыя налічвае больш за сто цікавых цацак з розных краін блізкага і далёкага замежжа».
Экспазіцыя «Больш чым цацка» ўжо была прадстаўлена ў выставачнай зале Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, а таксама ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным і Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У Магілёве выстава будзе працаваць да 20 лістапада. Музей этнаграфіі адкрыты з 9.30 да 17.30, каса – да 17.00. Выхадныя – серада, чацвер. Кошт білетаў: дарослы – Br2,50 дзіцячы – Br1,50.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07