Калектыву Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС прадстаўлены новы кіраўнік. Ім стаў Аляксандр Шэпелеў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Службу ў органах унутраных спраў Аляксандр Шэпелеў пачынаў міліцыянерам атрада спецыяльнага прызначэння УУС Магілёўскага аблвыканкама. З 1996 года працуе ў службе аховы. У паслужным спісе пасады камандзіра аддзялення батальёна міліцыі, камандзіра ўзвода, камандзіра роты. У 2016 годзе быў прызначаны начальнікам Ленінскага аддзела аховы, а літаральна праз год стаў першым намеснікам начальніка абласнога ўпраўлення, узначаліўшы аддзел міліцэйскай ваенізаванай і вартавай аховы.
У новай пасадзе Аляксандра Шэпелева прадставілі першы намеснік начальніка Дэпартамента аховы, палкоўнік міліцыі Віктар Кулявец і першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксандр Васільеў.

«Высокія маральныя і дзелавыя якасці палкоўніка Шэпелева, выдатная і плённая дзейнасць Магілёўскага абласнога ўпраўлення паслужыла стабільнасці ў працы ўсяго дэпартамента ў цэлым», – адзначыў у сваім звароце да калектыву Віктар Кулявец. Ён таксама выказаў упэўненасць, што падраздзяленні аховы вобласці і ў далейшым будуць паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы.
Фота – Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы МУС
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24