X адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе 15-19 студзеня ў Магілёве. Традыцыйныя спаборніцтвы прыме СК «Алімпіец», паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Сідарэнка.
Паводле слоў суразмоўцы, у абласны цэнтр з’едзецца каля 100 спартсменаў. У турніры возьмуць удзел спартсмены з усіх абласцей Беларусі. Пацвердзілі заяўку прадстаўнікі Украіны. Пад пытаннем пакуль застаецца прыезд баксёраў з Расіі і Літвы.
На рынг выйдуць юнакі 2001-2002 года нараджэння, жанчыны і мужчыны. Наймацнейшых сярод моладзі вызначаць у 10 вагавых групах: 49, 52, 56, 60, 64, 69, 75, 81, 91 і звыш 91 кг. Прадстаўніцы прыгожага полу будуць змагацца ў вазе 54 і 57 кг, а мужчыны – 63 і 69 кг.
«Спартсмены правядуць 3 раўнды па 3 хвіліны. Баі абяцаюць быць яркімі і відовішчнымі, – адзначыў Віталь Сідарэнка. – У кожнага баксёра ёсць свой козыр, таму гаварыць пра прэтэндэнтаў на п’едэстал гонару вельмі рана, інтрыга будзе трымацца да самага канца турніру».
Уладальнікі трафеяў першынства стануць вядомы 19 студзеня. Пераможцам і прызёрам у кожнай вагавай катэгорыі ўручаць медалі, граматы і каштоўныя прызы. Акрамя таго, прадугледжаны спецыяльныя ўзнагароды ў намінацыях «За волю да перамогі», «Найлепшы баксёр турніру»і «Найлепшы суддзя турніру».
Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Генрых Рыўкін з’яўляецца адным з заснавальнікаў баксёрскай школы ў Магілёве. Кар’еру трэнера пачаў у 1960 годзе. Да 2005 года займаўся падрыхтоўкай юных і дарослых спартсменаў у абласным цэнтры. Пасля з’ехаў у Германію, дзе праз год памёр. За час сваёй працы падрыхтаваў больш за 20 майстроў спорту СССР. Яго выхаванцы неаднаразова станавіліся прызёрамі і чэмпіёнамі першынстваў СССР, БССР і РБ па боксе. Пераемнікамі ў развіцці гэтага віду спорту на Магілёўшчыне сталі вучні Генрыха Рыўкіна, заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Катляроў і Сямён Соркін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі