Рус Бел Eng 中文

Каля 100 спартсменаў з чатырох краін з’едуцца ў Магілёў на адкрыты кубак Беларусі па матацыклетным кросе

Адкрыты кубак Беларусі па матацыклетным кросе, прысвечаны 90-годдзю ДТСААФ, адбудзецца 16-17 верасня на тэрыторыі экстрым-парку па вул.Фаціна ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Плануецца, што ў камандна-асабістых спаборніцтвах прымуць удзел каля ста спартсменаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Чэхіі. Матацыклісты 6-40 гадоў і больш будуць змагацца ў дванаццаці класах: 50 см3, 65 см3, 85 см3, 125 см3, «Юніёр», «Ореn», «Open B», «Нацыянал», «Матацыкл з каляскай», «АТV Sport »,«Пачынальнік»,«Ветэран ».

Камандзе-пераможцы спаборніцтваў уручаць кубак і дыплом, а прызёрам – дыпломы адпаведных ступеняў. У асабістым заліку ўзнагародзяць прызавыя тройкі ў кожным класе матацыклаў. Акрамя таго, арганізатары прадугледзелі прызы для самых юных спартсменаў, якія выступаюць на жалезных конях з аб’ёмам рухавіка 50 см3, а таксама для дзяўчынак у класах 65 см3 і 85 см3.

Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай развіцця і папулярызацыі матацыклетнага спорту як сродку выхавання і арганізацыі здаровага вольнага часу моладзі, прыцягнення дзяцей і моладзі да заняткаў спортам, падрыхтоўкі спартсменаў да ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.

Арганізатарам мерапрыемства выступае абласная структура ДТСААФ пры падтрымцы Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая