Спаборніцтвы па сучасным пяцібор’і сярод дзяўчынак і хлопчыкаў пройдуць 26 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і.
«Асаблівасць гэтага алімпійскага віду спорту заключаецца ў тым, што дзіцячыя турніры праводзяцца па праграме двухбор’я – у плаванні і бегу, – удакладнілі суразмоўцы. – Адкрываць сезон у сучасным пяцібор’і будзе даверана дзецям. Усе яны – юныя навучэнцы нашай установы. Некаторыя толькі-толькі прайшлі пачатковую падрыхтоўку ў басейнах і зараз вырашылі паспрабаваць сябе ў пяцібор’і. Менавіта так – праз першыя спаборніцтвы па плаванні і бегу – вядзецца адбор спартсменаў для сучаснага пяцібор’я».
За медалі пазмагаецца каля 100 атлетаў трох узроставых катэгорый: спартсмены 2006-2007 гадоў нараджэння (плаванне 100м, бег 800м); спартсмены 2008 года нараджэння (плаванне 50м, бег 400м); спартсмены 2009 года нараджэння (плаванне 25м, бег 400м).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі