Рэспубліканскі семінар па развіцці студатрадаўскага руху адбудзецца 19 чэрвеня ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе на базе МДУ імяА. А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
У семінары прыме ўдзел каля 120 чалавек: прадстаўнікі абласных і гарадскіх штабоў студэнцкіх атрадаў, камандзіры і камісары студатрадаў усіх узроўняў.
Праграмай свята запланавана інтэрактыўная дзелавая гульня «Працоўны ажыятаж» па сістэме «роўны навучае роўнага». Моладзь зможа прайсці майстар-класы па вядзенні дакументацыі, сімволікі і атрыбутыкі студатрадаўскага руху, фарміраванні лідарскіх якасцяў, развіцці атраднай субкультуры. Таксама для ўдзельнікаў семінара арганізуюць трэнінг «Арганізацыя работы з наймальнікамі», які правядзе кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства і асобаснага развіцця ВалянцінаСмычкова. Акрамя таго, хлопцы і дзяўчаты наведаюць музей гісторыі УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова».
Завершыцца дзень урачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр» на самы лепшы студэнцкі атрад і арганізацыю, якая прымае студэнцкі атрад, а таксама круглым сталом «Сістэма арганізацыі студатрадаўскага руху ГА «БРСМ»».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31