Каля 20 прадстаўнікоў СМІ Магілёўскай вобласці прымуць удзел у XIII Беларускім міжнародным медыяфоруме «Партнёрства ў імя будучыні: лічбавая позва для медыяпрасторы». Мерапрыемства пройдзе 11-14 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Журналісты рэгіёна наведаюць пленарнае пасяджэнне медыяфоруму, тэматычныя панэльныя дыскусіі, школы журналістыкі з правядзеннем майстар-класаў.
За час свайго існавання з 2006 года Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні» стаў знакавым міжнародным праектам, якія збіраюць вядомых прадстаўнікоў экспертнай і медыясупольнасці краін СНД, блізкага і далёкага замежжа з мэтай абмеркавання актуальных пытанняў сучаснага парадку дня, абмену думкамі, выпрацоўкі новых ідэй і канцэпцый. У гэтым годзе ў ім прыме ўдзел каля 300 чалавек. Гэта прадстаўнікі каля 30 краін свету – не толькі СНД, але і далёкага замежжа. Упершыню на форуме будуць прадстаўлены В’етнам, Манголія, Бангладэш. Будуць госці з Германіі, Францыі, Аўстрыі, Балгарыі, ЗША, Ізраіля і інш.
Мерапрыемства праводзіцца ў кантэксце рэалізацыі задач лічбавізацыі прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, пабудовы лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, якасных зменаў у дзейнасці сучасных медыя. Пры гэтым асаблівую ўвагу плануецца надаць лічбавым фарматам працы СМІ, укараненню новых тэхналогій медыяменеджменту, а таксама трансгранічным інфармацыйным выклікам і пагрозам, створаным актыўным уваходжаннем у грамадскае жыццё шматлікіх сеткавых выданняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59