Традыцыйны адкрыты рэспубліканскі турнір па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы Double Twist пройдзе 28-30 лістапада ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма».
У спаборніцтвах прыме ўдзел каля 200 таленавітых дзяцей ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Чакаецца, што гледачы змогуць ацаніць майстэрства самых моцных спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Перамога ў турніры для некаторых з іх стане пропускам у нацыянальную зборную, а таксама дазволіць удзельнічаць у прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.
На працягу турніру будуць разыграны 24 камплекты медалёў у трох узроставых групах. Таксама журы вызначыць пераможцаў у намінацыях «Найвышэйшы пілатаж» (за выкананне праграмы, якая мае самы высокі каэфіцыент цяжкасці сярод спартсменаў старэйшай і сярэдняй узроставых груп па скачках на батуце), «Double Twist» (за выкананне элемента найвышэйшай складанасці сярод спартсменаў старэйшай і сярэдняй узроставых груп па скачках на акрабатычнай дарожцы), «Самы юны ўдзельнік» і«Самая юная ўдзельніца».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі