Рус Бел Eng 中文

Каля 200 сельгаскірмашоў пройдзе восенню ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці ў верасні-лістападзе пройдзе каля 200 сельскагаспадарчых кірмашоў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

У Магілёве сельскагаспадарчыя кірмашы стартуюць ужо ў найбліжэйшыя выхадныя на пляцоўцы па вул.Мінская шаша каля гандлёвага цэнтра «Парк Сіці». Іх марафон працягнецца на ўсіх выхадных верасня, кастрычніка і захопіць лістападаўскія святы. Плодаагароднінную прадукцыю таксама будуць рэалізоўваць у мікрараёнах горада і на міні-рынках.

У ліку сельгасарганізацый, якія пацвердзілі свой удзел у кірмашах, такія найбуйнейшыя вытворцы, як ААТ «Фірма«Кадзіна»», ААТ«Фірма «Вейна»», ЗАТ «Агракамбінат «Зара»», ААТ «Усход» (Магілёўскі раён), СВК «Гігант»(Бабруйскі раён ), СВК «Рассвет» імя. К.Арлоўскага (Кіраўскі раён). Таксама ў кірмашах прымуць удзел фермерскія гаспадаркі, прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі, прадпрыемствы мяса-малочнай прамысловасці, гандлёвыя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і рамеснікі. Для жыхароў і гасцей вобласці будзе прадстаўлены шырокі асартымент тавараў, у тым ліку мяса-малочнай, хлебабулачнай, плодаагародніннай і рыбнай прадукцыі, кулінарных вырабаў, а таксама гарачых напояў (кава, чай), блінцоў, шашлыкоў.

«Галоўная задача пры правядзенні такіх кірмашоў – забеспячэнне насельніцтва вобласці якаснай і недарагой плодаагародніннай прадукцыяй ўраджаю бягучага года, павелічэнне тавараабароту, аказанне дапамогі сельгасарганізацыям у рэалізацыі прадукцыі. Акрамя таго, правядзенне кірмашоў дазволіць метадам канкурэнцыі знізіць агульны ўзровень цэн на плодаагароднінную і іншую прадукцыю», – адзначылі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая