Рус Бел Eng 中文

Каля 300 юных артыстаў з 10 гарадоў Беларусі прыме ўдзел у тэатральна-інструментальным этапе праекта «Звездочет»

Каля 300 юных артыстаў з 10 гарадоў Беларусі прыме ўдзел у тэатральна-інструментальным этапе Міжнароднага фестывальнага праекта «Звездочет». Творчае спаборніцтва пройдзе 6 кастрычніка з 9.30 да 19.00 у Беларуска-Расійскім універсітэце (пр-т Міра, 43). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

Найлепшых вызначаць у намінацыях: «Тэатральнае мастацтва» (спектакль музычны, драматычны, камерны; тэатр танца, лялек, ценяў), «Эксперыментальны жанр» (гумар і г.д.), «Канферансье», «Мастацкае слова», «Інструментальнае мастацтва, тэатры моды». Ацэньваць талент юных дараванняў будуць вядомыя артысты, рэжысёры, музыканты. Кожны ўдзельнік тэатральна-інструментальнага этапу павязе падарункі і сувеніры ад спонсараў.

Акрамя конкурснай праграмы, плануюцца пачастункі пірожнымі «Snow Max», выступленні роставых лялек, розыгрышы сувеніраў, віктарыны, праца фотазонаў, майстар-класы, масавае паяданне марожанага «Гоша».

Праект «Звездочет» стартаваў у Магілёве ў пачатку года. Галоўная мэта спаборніцтва – стварыць платформу для прафесійнага росту і самавыяўлення юных талентаў ва ўмовах сумленнай барацьбы праз прыцягненне ў рэгіён трэндавых, сучасных формаў фестывальнага менеджменту. У аснове праекта – серыя творчых выступленняў у некалькіх жанрах. Ужо адбыліся вакальны і харэаграфічны этапы.

Пераможцы ўсіх тураў прадставяць краіну ў выніковым гранд-фэсце «Звездочет». Плануецца, што ён пройдзе ў абласным цэнтры 21-25 лістапада.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая