Дабрачынную акцыю правядуць 10 жніўня ў Бабруйску актывісты прафсаюзнага руху краіны і зоркі беларускай эстрады. Яны пафарбуюць палаты ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы і дадуць бясплатны канцэрт для жыхароў горада на Бярэзіне.
Мерапрыемства адбудзецца ў рамках прафсаюзнай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!». Плануецца, што разам з Вольгай Плотнікавай, Аляксеем Хлястовым і іншымі папулярнымі выканаўцамі да работ ва ўстанове аховы здароўя (пачатак у 15.00) далучыцца старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.
У 18.00 для жыхароў горада ў Палацы мастацтваў Бабруйска пройдзе канцэрт з удзелам фіналістаў Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі», аматарскіх калектываў народнай творчасці прадпрыемстваў і ўстаноў і вядомых беларускіх артыстаў. Мерапрыемства збярэ каля 900 гледачоў.
Ад імя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі гарадское аб’яднанне прафсаюзаў узнагародзіць шэраг сацыяльных партнёраў і найбольш актыўных старшынь прафсаюзных камітэтаў. Акрамя таго, на сцэну паднімуцца прадстаўнікі вядомых працоўных дынастый Бабруйска. Сярод іх – сям’я Бяловых. Сваю працоўную дзейнасць з «Бабруйскаграмашам» звязалі некалькі пакаленняў – спачатку бацькі, потым сыны, іх жонкі і дзеці. Сумарны стаж іх працы на прадпрыемстве склаў 93 гады.
Таксама прафсаюзамі будзе адзначана дынастыя педагогаў горада Бабруйска, якая складаецца з 5 чалавек з агульным стажам працы 95 гадоў. Для гэтай сям’і настаўнік не проста прафесія, а годны выбар трох пакаленняў. Заснавальнік дынастыі – ветэран працы Маргарыта Мельнікава, за плячыма якой яркае, цікавае і дастойнае жыццё. Стаж яе працы – 41 год, прычым 37 з іх на адным месцы, у гарадскім Доме піянераў.
У рамках прафсаюзнай акцыі «Мы – разам!», якая ў гэтым годзе праходзіць у краіне пад лозунгам «З вялікай любоўю да малой радзімы», у Магілёўскай вобласці адбудзецца 5 з 25 запланаваных канцэртных праграм. Падчас іх правядзення арганізатары нададуць асаблівую ўвагу людзям, якімі ганарыцца раён – працоўным дынастыям, спартсменам, творчым дзеячам, таленавітым дзецям. Разам з імі ўдзельнікі акцыі імкнуцца ўнесці свой уклад у развіццё іх малой радзімы.
Нагадаем, што з 2015 года народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі калясіць па гарадах і раёнах краіны, ушаноўвае працоўныя дынастыі, маладых спецыялістаў прадпрыемстваў і іх настаўнікаў. За 3 гады ў 151 канцэрце акцыі «Мы – разам!» прыняло ўдзел звыш 250 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59