Каманда Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі заняла другое месца ў рэспубліканскім конкурсе «Студэнты. Бяспека. Будучыня». Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Спаборніцтва праходзіла на базе філіяла «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі. За пальму першынства змагалася 7 каманд, якія прадстаўлялі Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі (Мінск), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж. Гонар Магілёўскай вобласці адстойвалі навучэнцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Маладыя людзі праяўлялі свае ўменні і навыкі ў розных спаборніцтвах на працягу некалькіх дзён. У конкурсе «Знаўцы АБЖ» трэба было адказаць на 50 няпростых пытанняў за 50 хвілін аб тым, як паводзіць сябе ў выпадку НС. Творчыя здольнасці студэнты дэманстравалі, выконваючы «шлягеры бяспекі», аказваючы першую дапамогу. Выбірала журы і найлепшы прэзентацыйны відэаролік.
Каманды правялі адзін дзень на вучэбных пляцоўках палігона. Яны пераадольвалі паласу перашкод, гарачыя проціўні, масты, тунэлі, а таксама выконвалі заданні конкурсу «НС тэхнагеннага характару». Сіле, спрыту і вынослівасці навучэнцаў горацкай акадэміі тут не было роўных – нашы студэнты атрымалі безумоўную перамогу.
Няпростым было спаборніцтва пад назвай «НС воднага характару». Конкурс грунтаваўся на змадэляваных сітуацыях, якія адбываліся на трох пляцоўках на акваторыі возера палігона. Удзельнікам трэба было даставіць на бераг груз, выратаваць тапельца з процілеглага боку возера і перабрацца на плыце ўсёй камандай.
Апошні конкурс вырашаў усё, і ён завяршыўся не на нашу карысць. Па выніках спаборніцтва «НС на вадзе» каманда Мінскай вобласці атрымала перамогу над магіляўчанамі з розніцай усяго ў 8 секунд – гэта дазволіла дружыне БелДУТа падняцца на першае выніковае месца. Каманда сельскагаспадарчай акадэміі стала другой, а тройку прызёраў замкнулі хлопцы з Салігорскага горна-хімічнага каледжа.

Сустрэцца са студэнтамі і ўзнагародзіць удзельнікаў прыехалі адразу тры кіраўнікі – міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр аховы здароўя Валерый Малашка і міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

Сярод ганаровых гасцей на закрыцці мерапрыемства таксама прысутнічалі прарэктары навучальных устаноў – удзельнікаў конкурсу, кіраўнікі тэрытарыяльных і структурных падраздзяленняў МНС, старшыня Рэспубліканскага савета РДГА «БДПО», галоўны рэдактар аб’яднанай рэдакцыі «Юны выратавальнік» і «Служба выратавання», прадстаўнік спонсарскай арганізацыі – УП «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31