У неафіцыйным медальным заліку фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца.
Юныя біятланісты прыдняпроўскага краю ў цэнтры зімовых відаў спорту «Раўбічы» заваявалі 2 залатыя, 4 сярэбраныя і 1 бронзавую ўзнагароды. Пераможцамі сталі прадстаўнікі каманды Мінскай вобласці. Яны выйгралі 4 залатыя, 3 сярэбраныя і 3 бронзавыя медалі. На трэцяй пазіцыі спаборніцтвы завяршылі спартсмены з Мінска, на рахунку якіх 2 залатыя, 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі.
Фінальны этап «Снежнага снайпера» завяршыўся 19 лютага. Дзеці і падлеткі, падзеленыя на тры ўзроставыя групы, спаборнічалі ў змешаных эстафетах. У малодшай узроставай групе, дзе выступілі біятланісты 2005-2006 гадоў нараджэння, нашы спартсмены фінішавалі другімі. Яшчэ адно серабро ў гэтым відзе праграмы прадстаўнікі Магілёўшчыны заваявалі ў сярэдняй узроставай групе (2003-2004 год нараджэння).
Не засталіся без узнагарод юныя біятланісты рэгіёну і ў асабістым заліку: пяць медалёў рознай вартасці паклалі ў скарбонку Магілёўшчыны ўдзельнікі мас-стартаў. У малодшай узроставай групе сярод хлопчыкаў сярэбраным прызёрам стаў Яраслаў Пускоў (Чавускі раён). У сярэдняй групе ў дзяўчат і юнакоў залатыя медалі выйгралі Карына Гарадзінская (Клімавіцкі раён) і Арцём Сурганаў (Чавускі раён). Бронзу ў гэтай узроставай катэгорыі заваяваў Глеб Блізнякоў (Круглянскі раён). А ў старэйшай групе юнакоў (2001-2002 год нараджэння) уладальнікам сярэбранага медаля стаў Яўген Волкаў (Хоцімскі раён).
Фінал «Снежнага снайпера» 18-19 лютага сабраў у цэнтры зімовых відаў спорту «Раўбічы» 168 юных біятланістаў. Дзясяты юбілейны турнір у 2017-м годзе максімальна наблізілі да сапраўдных умоў прафесійных біятланістаў. У спарткомплексе юнакі і дзяўчаты змаглі паспрабаваць свае сілы на стадыёне сусветнага класу, пастраляць з дробнакалібернай вінтоўкі па біятлонных мішэнях.
Арганізатарамі рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер» з’яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская федэрацыя біятлона, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Мінаблвыканкам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі