Каманда Магілёўскай вобласці стала пераможцай XII Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў па біятлоне. Спаборніцтвы праходзілі на лыжаролернай трасе ў в. Палыкавічы Магілёўскага раёна. Другое месца заняла Віцебская вобласць. На трэцяй прыступцы п’едэстала размясцілася Гродзенская вобласць.
Найлепшымі сярод дзяўчат сталі: Надольская Лідзія (Мінская вобласць), Мельнікава Вікторыя (Магілёўская вобласць), Шашкова Вікторыя (Віцебская вобласць) і Нікалаева Дар’я (Магілёўская вобласць). У юнакоў прызавыя месцы падзялілі Гаўрош Андрэй (Гродзенская вобласць), Логвінаў Аляксей (Магілёўская вобласць), Залоска Ілья (горад Мінск).
Пераможцы і прызёры спаборніцтва былі заахвочаны дыпломамі і медалямі адпаведнай годнасці ўстановы “Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў”. Спартсменам, якія паказалі найлепшыя вынікі, уручылі каштоўныя прызы.
У спартакіядзе прынялі ўдзел 76 юнакоў і дзяўчат 2002-2003 года нараджэння з шасці рэгіёнаў краіны і горада Мінска.
Нагадаем: у гэтым годзе Магілёўская вобласць з’яўляецца гаспадыняй XII Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў. Каля 3 тыс. спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі будуць змагацца за першынство ў 24 відах спорту. Спаборніцтвы пройдуць на спартыўных базах Бялынічаў (гандбол), Горак (футбол), Бабруйска (лёгкая і цяжкая атлетыка, хакей з шайбай). Спаборніцтвы па астатніх відах адбудуцца ў абласным цэнтры. Найбліжэйшыя старты запланаваны на 21-23 лютага. Школьнікі будуць змагацца за перамогу ў лыжных гонках.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі