Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ажыццяўляе кантроль за ўборкай ураджаю сельскагаспадарчых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні КДК рэгіёна Юрый Фралоў.
Яго вынікі паказалі, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, уборка ўраджаю ў цэлым праведзена на высокім арганізацыйным узроўні. Аграрыямі вобласці намалочана больш за 750 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,2 ц / га.
Разам з тым камітэт у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі выявіў недахопы, якія негатыўна адбіваліся на тэмпах правядзення ўборачных работ.
Пасля ўмяшання кантралёраў былі актывізаваны рамонт збожжаўборачных камбайнаў у асобных сельгасарганізацыях Бялыніцкага, Быхаўскага, Дрыбінскага, Клімавіцкага, Асіповіцкага, Круглянскага раёнаў, падрыхтоўка зернесушыльнай гаспадаркі і складскіх памяшканняў для захоўвання і першаснай апрацоўкі збожжа ў шэрагу гаспадарак Бабруйскага, Глускага, Асіповіцкага, Клімавіцкага, Круглянскага і Касцюковіцкага раёнаў.
У перыяд уборачнай кампаніі камітэтам спыняліся звышнарматыўныя страты збожжа пры яго ўборцы, неналежнае захоўванне прыбранага ўраджаю, безгаспадарчасць пры транспартоўцы насення збожжавых культур і іншыя.
Па аператыўна занесеных камітэтам прапановах за дапушчаныя хібы і недахопы пры правядзенні палявых работ да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута больш за 80 службовых асоб сельскагаспадарчых арганізацый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24