У Беларусі стартаваў камсамольскі тыдзень, прымеркаваны да святкавання 100-годдзя ВЛКСМ, паведаміў другі сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Алег Дзікун.
«Комсомольскі тыдзень будзе працягвацца па 29 кастрычніка. Ён стартаваў адкрыццём музейнай экспазіцыі сусветнага фестывальнага руху моладзі і студэнтаў на базе сярэдняй школы №179 Мінска. Прэзентацыя кнігі нарысаў гісторыі камсамола Беларусі «У рытме лятучых гадоў... » адбудзецца 23 кастрычніка. Адкрыццё тэматычнай экспазіцыі «Юнацтва камсамольскае» ў Нацыянальным мастацкім музеі запланавана на 25 кастрычніка. Там жа пройдзе цырымонія ўрачыстага гашэння і ўводу ў абарачэнне дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Беларусі «100 гадоў ВЛКСМ». А ўвечары ў Беларускім дзяржаўным Моладзевым тэатры адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне актывістаў Камсамольскага руху і арганізацый-пераемнікаў у сувязі з юбілейнай датай», – сказаў Алег Дзікун.
Падчас Камсамольскага тыдня на тэрыторыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбудзецца адкрыццё памятнага знака «Студэнцкім будатрадам Беларусі» ў гонар 55-годдзя студатрадаўскага руху краіны. «Мерапрыемства запланавана на 26 кастрычніка. На наступны дзень у Дзяржаўным крамлёўскім палацы ў Маскве пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ВЛКСМ. Удзел у ім прыме і беларуская дэлегацыя. Урачысты сход і святочны канцэрт «Камсамолу – 100: эстафета пакаленняў» у Палацы Рэспублікі пройдзе 29 кастрычніка», – адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31