Канцэрт духоўнай музыкі памяці архіепіскапа Георгія Каніскага «Магілёўскі харавы сабор» адбудзецца 17 лістапада ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай гарадской капэле.
Мерапрыемства пройдзе з удзелам дзіцячых калектываў – узорнага хору старэйшых класаў ДШМ №3 імя М. М. Салдатава і хору старэйшых класаў ДШМ №4 «Созвучие».
У выкананні камернага хору Магілёўскай гарадской капэлы прагучаць духоўныя сачыненні: таленавітага прадстаўніка рускай музычнай культуры XIX стагоддзя Дзмітрыя Бартнянскага; генія харавой музыкі, рускага кампазітара і харавога дырыжора Паўла Часнакова; духоўнага кампазітара, вядомага маскоўскага рэгента Георгія Рутава; часткі з «усяночнага бдзення» – аднаго з галоўных духоўных твораў Сяргея Рахманінава.
Пачатак у 15.00. Даведкі па тэлефонах: 8 (0222) 25-22-43 (тэл/факс), 8 (0222) 22-44-98.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07