Дабрачынны канцэрт у падтрымку выхаванцаў Бялыніцкай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, арганізуе сёння Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ. Пра гэта паведаміў першы сакратар аб’яднання Павел Алекса.
На сцэне культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» горада на Дняпры выступяць найлепшыя вакалісты, моладзевыя і дзіцячыя творчыя калектывы Прыдняпроўскага краю. Усе атрыманыя падчас мерапрыемства сродкі будуць накіраваныя на набыццё спартыўнага інвентару, канцылярскіх прыладаў. Частка грошай пойдзе на аплату лячэння выхаванцаў установы адукацыі. Сёння ў Бялыніцкай дзяржаўнай дапаможнай школе-інтэрнаце знаходзяцца 89 дзяцей-сірот, з іх 41 дзіця-інвалід з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Дабрачынны канцэрт стане заключным этапам «Дзён дабра» ў Магілёўскай вобласці, якія з’яўляюцца часткай рэспубліканскага дабрачыннага марафону «Усе фарбы жыцця для цябе». Напярэдадні ў рэгіёне прайшло больш за сто тэматычных мерапрыемстваў: валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» з розных куткоў Прыдняпроўскага краю арганізоўвалі працоўныя і экалагічныя акцыі, дапамагалі ветэранам і адзінокім пажылым людзям, наведвалі дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і шматдзетныя сем’і.
Старт дабрачыннаму марафону «Усе фарбы жыцця для цябе» Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў 15 мая 2017 года. Праект падтрымалі ўсе рэгіёны краіны. Яго асноўная мэта – адраджэнне і папулярызацыя ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці, аказанне псіхалагічнай падтрымкі дзецям і падлеткам, у прыватнасці выхаванцам сацыяльных устаноў, маладым людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама маюць патрэбу ў дарагіх аперацыях.
Валанцёрскі рух «Добрае Сэрца» – адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. У Магілёўскай вобласці дзейнічае каля 250 валанцёрскіх атрадаў агульнай колькасцю больш за 3,5 тыс. добраахвотнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31