Рус Бел Eng 中文

Кансультатыўны савет пры ЦВК на мясцовых выбарах разгледзеў зварот аб навагодніх віншаваннях у газеце «Веснік Магілёва»

Грамадска-кансультатыўны савет, сфарміраваны пры Цэнтрвыбаркаме для работы на мясцовых выбарах-2018, разгледзеў звароты аднаго з грамадзян, якія датычацца публікацыі навагодніх віншаванняў. Інфармацыю аб гэтым апублікаваў ЦВК Беларусі.

У прыватнасці, былі разгледжаны звароты аб правамернасці публікацый у газеце «Веснік Магілёва» навагодніх віншаванняў ад імя тых кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў Магілёва, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання. "Парушэнняў заканадаўства не ўстаноўлена", - гаворыцца ў паведамленні Цэнтральнай камісіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая