Камерцыйныя кантракты па экспарце беларускіх тавараў на $ 539 млн заключаны падчас V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Пра гэта на пасяджэнні сесіі заявіў старшыня верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч.
«Падчас V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у Магілёве 10-12 кастрычніка, заключаны камерцыйныя кантракты на экспарт беларускіх тавараў на суму $ 539 млн. Хачу падкрэсліць, не экспартна-імпартныя кантракты, а менавіта беларускага экспарту. Таксама падпісана 79 пагадненняў аб супрацоўніцтве рэгіёнаў Беларусі і Расіі», – сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Паводле яго слоў, на Форуме рэгіёнаў расійскія партнёры актыўна выступалі за роўныя з Беларуссю магчымасці вядзення бізнесу. «У межах форума адбыліся пасяджэнні секцый Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, шэраг іншых важных мерапрыемстваў. Усе рэгіёны Беларусі прадстаўлялі свае дасягненні на рэгіянальных пляцоўках. Ключавой падзеяй форума, безумоўна, стала пленарнае пасяджэнне з удзелам Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Кіраўнікі дзяржаў досыць высокаацанілі ролю форума як пляцоўкі для абмеркавання і рашэння шырокага кола пытанняў беларуска-расійскіх адносін», – падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24