Адбылася цырымонія закладкі капсулы з пасланнем наступным пакаленням у падмурак аркі на Мінскай шашы ў Магілёве. У ім завешчана любіць і берагчы родны горад і памнажаць традыцыі мінулых пакаленняў. Капсула змешчана ў спецыяльна створаную ў арцы нішу і зачынена плітой.

Права закласці «ліст нашчадкам» далі прадстаўнікам старэйшага пакалення і юным магіляўчанам. Сведкамі ўрачыстага моманту сталі ветэраны працы горада, школьнікі і студэнты, прадстаўнікі гарадской улады, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый Магілёва, якія прымалі ўдзел у будаўніцтве аркі ў межах рэканструкцыі Мінскайшашы. Словы ўдзячнасці таксама былі адрасаваны непасрэдным стваральнікам аб’екта, ім ад імя гараджан і Магілёўскага гарвыканкама ўручаны Лісты падзякі.

Будаўніцтва аркі пачалося ў лютым 2016 года. Праект рэалізаваны за кошт спонсарскай дапамогі, а таксама на сродкі, сабраныя магіляўчанамі і прадпрыемствамі абласнога цэнтра рознай формы ўласнасці. Паводле інфармацыі УКБ горада Магілёва, які з’яўляецца заказчыкам аб’екта, да цяперашняга часу выдаткавана Br770 тыс. Завершана будаўніцтва аркі, якая ўпрыгожана на ўездзе і выездзе выявамі знакавых элементаў: гербам Магілёва, ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна, якім ўзнагароджана Магілёўская вобласць. Добраўпарадкавана прылеглая да аркі тэрыторыя: пабудаваны тратуарныя дарожкі, створаны газоны і кветнікі. У найбліжэйшы час запланавана высадка туй. На аб’екце, акрамя асноўнага асвятлення, устаноўлена дэкаратыўнае.
Пры наяўнасці фінансавання ў далейшым ўпрыгожванне аркі элементамі дэкору і будаўніцтва злучальных і парковачных кампанентаў будзе працягнута.
Тэкст - mogilevnews.by
Фотаздымкі - mogilev.gov.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59