XII спартакіяда кіруючага складу органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці, прысвечаная 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдзе 7 верасня ў Касцюковічах.
У спаборніцтвах, якія пройдуць на базе УА ФАЦ «Фізкультура і здароўе», прыме ўдзел 16 каманд, якія складаюцца з прадстаўнікоў кіруючага складу УУС і нададзеных падраздзяленняў, а таксама абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС і тэрытарыяльных АУС рэгіёна.
Праграма спартакіяды ўключае спаборніцтвы ў камандным заліку (міні-футбол, пляжны валейбол, перацягванне каната, плаванне) і ў асабістым першынстве (рывок гіры 24 кг, армрэстлінг, афіцэрскае трохбор’е, настольны тэніс, спартыўная рыбалка). Асобны комплекс спаборніцтваў запланаваны сярод начальнікаў АУС.
Акрамя таго, прадугледжаны конкурсы, у якіх змогуць прыняць удзел усе жадаючыя: стральба з пнеўматычнай зброі і лука, сілавы экстрым, дартс, футбольны снайпер, штурханне бервяна, хуткаснае забіванне цвікоў. Таксама будуць працаваць выставы ўзбраення, спецсродкаў, спецтэхнікі АУС, гандлёвыя рады, атракцыёны, бодзі-арт, батуты для дзяцей, бясплатная палявая кухня, дзе пачастуюць кашай і юшкай.
Удзельнікам і гасцям гарантаваныя добры настрой і незабыўныя эмоцыі. Урачыстае адкрыццё спартакіяды запланавана на 9.30.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі