Рус Бел Eng 中文

Каталікі святкуюць Праабражэнне Гасподняе

Каталікі сёння святкуюць Праабражэнне Гасподняе.

Евангелле апавядае пра тое, што ў канцы свайго зямнога жыцця Ісус Хрыстос адкрыў вучням, што яму належыць пакутаваць за людзей, памерці на крыжы і ўваскрэснуць. Ён прывёў трох апосталаў – Пятра, Якава і Іанна на гару Фавор, дзе перамяніўся перад імі: твар яго заззяў, а адзенне стала асляпляльна белым. Два прарокі Старога Запавету, Майсей і Ілля з’явіліся перад Ісусам на гары і размаўлялі з ім. А голас Бога Айца са светлага воблака, якое асяніла гару, сведчыў пра Святасць Хрыста.

Ператварэннем на гары Фавор Ісус Хрыстос паказаў вучням славу свайго Бажаства для таго, каб яны падчас яго будучых пакут і крыжовай смерці не пахіснуліся ў веры ў яго – адзінароднага Сына Божага.

У пэўным сэнсе свята Перамянення звязана і супастаўляецца з старазапаветным святам асвячэння пладоў. На Усходзе да пачатку жніўня паспявалі злакі і вінаград, якія вернікі прыносілі ў храм для блаславення ў знак падзякі Богу за дар гэтых пладоў.

У хрысціянстве асвячэнне пладоў у дзень свята Праабражэння набыло асаблівае сімвалічнае значэнне: у Ператварэнні Хрыста паказана нешта новае, пераўтвораны і благадатны стан, які чалавек і свет набываюць Уваскрасеннем Хрыста і які адбудзецца ва ўваскрэсенні ўсіх людзей.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая