Каталікі сёння святкуюць Успенне Прасвятой Багародзіцы.
Раннія хрысціянскія помнікі ўтрымліваюць розныя і часцяком супярэчлівыя звесткі аб тым, дзе і як доўга жыла Дзева Марыя пасля заканчэння зямнога жыцця Хрыста. Недакладныя звесткі і пра смерць і пахаванне Багародзіцы. У большасці тэкстаў згадваецца наступны сюжэт: пасля ўзнясення Ісуса Хрыста на неба Дзева Марыя жыла ў Іерусаліме пад апекай і клопатам Іаана Багаслова, тварыла малітвы ў чаканні сустрэчы з сынам. За тры дні да смерці Панны Марыі да яе з’явіўся архангел Гаўрыіл і абвясціў аб хуткім пераходзе да шчаснага ўспення.
Пасля гэтага найсвяцейшая Маці Божая паклікала ўсіх апосталаў, каб з імі развітацца. Яна завяшчала, каб цела яе пахавалі ў Гефсіманіі паблізу Іерусаліма, паміж трунамі яе бацькоў і Іосіфа Абручніка. На трэці дзень да месца пахавання Марыі прыйшоў апостал Фама, які не быў пры смерці Найсвяцейшай Панны. Пасля адкрыцця грабніцы выявілася, што астанкі Багародзіцы адсутнічаюць. Замест іх у грабніцы былі ружы.
Успаміну пра смерць Божай Маці Марыі і яе цялеснае ўзнясенне на нябёсы прысвечана святкаванне Успення Найсвяцейшай Багародзіцы.
І хоць у яе ўспенне людзі верылі на працягу стагоддзяў, толькі ў 1950 годзе папа Пій XII асаблівым дэкрэтам афіцыйна прыняў дагмат аб цялесным узнясенні Маці Божай на неба. У гэтым дагмаце адбілася вера, якой спрадвеку прытрымлівалася царква.
У дзень Успення (Унебаўзяцця) Найсвяцейшай Панны Марыі існуе традыцыя ў знак падзякі прыносіць першыя плады новага ўраджаю ў дар касцёлам і капліцам, прысвечаным Мадонне. Як і іншыя святы шанавання Багародзіцы, у гэты дзень для вернікаў абавязковае наведванне імшы і здзяйсненне малітваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59