У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 27 лістапада па тэлефоне (80222) 31-06-04 будзе праводзіцца «Гарачая лінія» з насельніцтвам вобласці на тэму «Якасць аказваемых насельніцтву вобласці паслуг лазняў».
У названы дзень грамадзяне з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 могуць паведаміць інфармацыю аб наяўных парушэннях і недахопах у працы суб’ектаў гаспадарання, якія прадстаўляюць паслугі лазняў, выказаць меркаванне аб якасці і даступнасці такога абслугоўвання, тэхнічным і санітарным стане адпаведных аб’ектаў, наяўнасці праблемных пытанняў у гэтай сферы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59