Рус Бел Eng 中文

КДК Магілёўскай вобласці даў ацэнку эфектыўнасці рэалізаваных інвестыцыйных праектаў у рэгіёне

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці дадзена ацэнка эфектыўнасці рэалізаваных прамысловымі прадпрыемствамі рэгіёна па даручэннях кіраўніка дзяржавы інвестацыйных праектаў (па стварэнні (мадэрнізацыі) магутнасцяў па выпуску цэменту, паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў, прадукцыі дрэваапрацоўкі, скураных тавараў).

Калегія адзначыла, што належны сацыяльна-эканамічны эфект ад укладання ў гэтыя інвестпраекты звыш $ 1 млрд. інвестыцый пакуль не дасягнуты.

Для вывучаных арганізацый характэрны зрыў тэрмінаў рэалізацыі інвестпраектаў, няпоўная загрузка вытворчых магутнасцяў, у шэрагу выпадкаў неэфектыўнае іх выкарыстанне, няздольнасць самастойна разлічвацца па крэдытах, незабеспячэнне выканання ўмоў аказання дзяржпадтрымкі, цяжкасці са збытам прадукцыі, стратная дзейнасць. Тэрміны акупнасці большасці інвестпраектаў пры існуючых тэмпах развіцця мадэрнізаваных арганізацый не адпавядаюць сучасным патрабаванням і неапраўдана зацягнуты.

Па выніках пасяджэння калегіі Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскаму аблвыканкаму, іншым зацікаўленым унесены шэраг прапаноў па забеспячэнні належнага развіцця мадэрнізаваных арганізацый, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання створаных у іх вытворчасцяў, стабілізацыі іх фінансава-эканамічнага становішча. Рэалізацыя прапаноў ўзятая на кантроль.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая