На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці дадзена ацэнка працы мясцовых органаў улады па сацыяльна-эканамічным развіцці Чавускага раёна, выкананні заканадаўства пры фарміраванні і выкарыстанні бюджэту. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.
Калегіяй звернута ўвага райвыканкама і яго службаў на неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па забеспячэнні збалансаванасці бюджэту, узмацненні кантролю за выкананнем бюджэтна-фінансавай дысцыпліны, задзейнічанні ўсіх наяўных у рэгіёне рэзерваў павышэння эфектыўнасці гаспадарання.
Па выніках кантролю вернута ў бюджэт Br62 тыс., скарочана фінансаванне на Br85 тыс., 16 работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 15 – да дысцыплінарнай.
Матэрыялы Калегіі накіраваны Камітэтам для паведамлення і прыняцця мер рэагавання зацікаўленым дзяржаўным органам, выкананне ўнесеных прапаноў узята на кантроль.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24