Незаконнае і нямэтавае расходаванне бюджэтных сродкаў у суме больш за Br23 тыс. выяўлена Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.
Як устанавілі кантралёры, установа не ў поўным аб’ёме аднаўляла панесеныя бюджэтныя выдаткі пры аказанні платных медыцынскіх паслуг, завышала ў бюджэтных каштарысах выдаткі на харчаванне пацыентаў, набывала не прадугледжаныя пры выдзяленні бюджэтных сродкаў расходныя матэрыялы да медыцынскага абсталявання.
Таксама выяўлены парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, здачы ў арэнду маёмасці, цэнаўтварэнні.
Па выніках праверкі незаконна атрыманыя сродкі вернутыя ў бюджэт, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя ўстанова і 6 яе службовых асоб, 15 работнікаў пакараны дысцыплінарна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24