Рус Бел Eng 中文

КДК Магілёўскай вобласці праверыў гатоўнасць сельгасарганізацый рэгіёна да ўборкі ўраджаю

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правёў маніторынг гатоўнасці сельгасарганізацый рэгіёна да ўборкі ўраджаю. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.

Падчас кантрольных мерапрыемстваў неналежная падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі, адставанне ад графікаў яе рамонту ўстаноўлены ў 14 з 19 правераных арганізацый.

Так, у 4 гаспадарках Быхаўскага раёна да ўборкі ўраджаю не былі гатовы ад 1 да 3 камбайнаў. Пры гэтым адна з іх дала справаздачу райсельгаспраду аб гатоўнасці ўсёй наяўнай збожжаўборачнай тэхнікі.

Недастатковыя тэмпы падрыхтоўкі камбайнаў таксама выяўлены ў сельгасарганізацыях Бабруйскага, Глускага, Дрыбінскага, Крычаўскага і іншых раёнаў вобласці.

Забяспечанасць гаспадарак дызельным палівам для ўборкі ўраджаю па дадзеных на 27 ліпеня складала менш за 4% ад патрэбы, бензінам – менш за 6%. Пры гэтым у асобных сельгасарганізацыях паліва мелася толькі на адзін дзень працы. У іх ліку ААТ «ПМК-85 Вадабуд», ААТ «Абідавічы» і філіял «Макранскі» ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Быхаўскага; КСУП «Белая Дуброва» Касцюковіцкага раёнаў і інш.

У асобных сельгасвытворцаў не была забяспечана своечасовая падрыхтоўка зернесушыльнай гаспадаркі да прыёмкі ўраджаю.

Так, у бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» зернесушыльны комплекс быў падрыхтаваны да працы толькі 30 ліпеня, у той час як на тэрыторыі зернятока ўжо захоўваліся значныя аб’ёмы з павышанай вільготнасцю. У гэтай жа гаспадарцы па прычыне неналежнага наладу збожжаўборачнай тэхнікі і засмечанасці расліннасцю пасеваў дапускаліся звышнарматыўныя страты азімага жыта. Па прапанове КДК уборка была прыпынена, гаспадарцы рэкамендавана правесці дадатковую рэгулёўку камбайнаў.

Магілёўскаму аблвыканкаму і адпаведным райвыканкамам прапанавана забяспечыць прыняцце мер па ліквідацыі выяўленых недахопаў. Кантроль за ходам палявых работ працягваецца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая