Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены маніторынг ходу выканання ў рэгіёне даручэння кіраўніка дзяржавы аб добраўпарадкаванні тэрыторый, паляпшэнні іх санітарнага стану, навядзенні парадку на вытворчых аб’ектах, ліквідацыі фактаў безгаспадарчасці.
Устаноўлена, што ў вобласці арганізавана і праводзіцца неабходная работа, створаны абласны, 23 раённыя і гарадскія штабы па навядзенні парадку на зямлі і зацверджаны склад 24 рабочых груп па абследаванні тэрыторый. Усяго ў працэс кантролю ўцягнута больш за 600 спецыялістаў дзяржорганаў і арганізацый рэгіёна.
Разам з тым у поўнай меры парадак пакуль не наведзены. У тым ліку ў гарадах, дзе кантралёрамі выяўлены неаднаразовыя парушэнні і недахопы, звалкі будаўнічага і бытавога смецця, а таксама напаўразбураныя і (або) незавершаныя будынкі, якія з’яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі для грамадзян. Таксама патрабуе больш пільнай увагі стан спраў у лясным фондзе, на вытворчых тэрыторыях асобных прадпрыемстваў.
Па выніках маніторынгу Камітэта зацікаўленым унесены адпаведныя рэкамендацыі, іх выкананне ўзята на кантроль.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24