Рус Бел Eng 中文

КДК Магілёўскай вобласці разгледзеў рэалізацыю дзяржпраграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады ў Бабруйску

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны ход выканання ў Бабруйску асобных мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады і выкарыстання бюджэтных сродкаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.

Было адзначана, што Бабруйскім гарвыканкамам, мясцовымі органамі кіравання і ўстановамі адукацыі ў цэлым прымаюцца неабходныя меры па іх выкананні.

Разам з тым асобныя праграмныя паказчыкі ў 2016-2017 гадах не былі дасягнуты, у сферы адукацыі Бабруйска не ў поўнай меры вырашаны праблемы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўстаноў і іх укамплектавання кваліфікаванымі кадрамі.

Пры гэтым выкананне заканадаўства пры выдаткоўванні бюджэтных сродкаў у поўнай меры не забяспечваецца, мае месца іх нерацыянальнае расходаванне пры ажыццяўленні закупак.

Матэрыялы калегіі накіраваны ў галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, Бабруйскі гарвыканкам і іншым зацікаўленым. Выкананне ўнесеных прапаноў знаходзіцца на кантролі ў камітэце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая