Уступная кампанія ў рэгіёне праходзіць арганізавана, без парушэнняў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Аляксей Іглікаў.
«Камісіі па кантролі ходу падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэставання на першым этапе парушэнняў з боку арганізатараў, якія паўплывалі на ход правядзення выпрабаванняў, не выявілі. Яўка абітурыентаў у сярэднім складае больш за 95% зарэгістраваных», – адзначыў суразмоўца.
На самым масавым экзамене па рускай мове ў кантролі прыняло ўдзел звыш 190 чалавек. ЦТ прайшло ў спакойнай дзелавой абстаноўцы і без якіх-небудзь сур’ёзных парушэнняў.
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці працягвае працу «гарачая лінія»па тэлефонах: 8 (0222) 22-18-97, 31-07-73, 31-07-75, на якія з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у рабоце арганізацыйных камісій пунктаў тэставання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59