Рус Бел Eng 中文

КДК Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання платы за пражыванне ў арэндным жыллё

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання платы за пражыванне ў арэндным жыллё.

Устаноўлена, што мясцовымі органамі ўлады не ў поўнай меры арганізаваны кантроль за паўнатой i своечасовасцю паступлення названых сродкаў. Многія акцыянерныя таварыствы вобласці, якім дзяржаўнае жыллё было перададзена ў карыстанне, «назапасілі» даўгі па пераліку платы, што ўжо паступіла ім ад наймальнікаў на агульную суму больш за Br45 тыс., а асобныя – увогуле яе не налічвалі.

Таксама выяўлены выпадкі неэфектыўнага выкарыстання грашовых сродкаў, прыняцця рашэнняў на рамонт неперспектыўнага да прадастаўлення ў наём жылля, несвоечасовае засяленне ўжо пабудаваных квадратных метраў.

Па выніках маніторынгу Камітэтам унесены адпаведныя прапановы, іх рэалізацыя ўзята на кантроль.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая