Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ва ўзаемадзеянні з грамадскімі арганізацыямі інвалідаў у жніўні-верасні 2017 года праведзены маніторынг ходу рэалізацыі ў рэгіёне мерапрыемстваў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.
За 2016 год мясцовымі органамі ўлады і арганізацыямі забяспечана выкананне работ на 125 аб’ектах Магілёўшчыны (або 104,2% ад запланаваных на год), за першае паўгоддзе бягучага – на 58 (36,9%).
Разам з тым выяўлены нявырашаныя праблемы і хібы. Яшчэ не ўсюды прыняты меры па стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць магчымасць бесперашкоднага перамяшчэння інвалідаў па ўсім маршруце руху. Многія аб’екты па-ранейшаму не адпавядаюць патрабаванням па іх даступнасці. Дапускаюцца выпадкі неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, выдзеленых на названыя мэты.
Матэрыялы маніторынгу накіраваны ў Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскі і Бабруйскі гарвыканкамы для прыняцця мер рэагавання, а таксама ў КДК Беларусі для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні падыходаў у рэалізацыі названых мерапрыемстваў у цэлым па краіне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59