Кіраўніцтва Магілёва праінспектуе з верталёта навядзенне парадку ў горадзе. Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў.
«Гарадскі месячнік па навядзенні парадку стартаваў 20 жніўня. На наступным тыдні на верталёце мы зробім аблёт і паглядзім, што зроблена і робіцца на ўсіх аб’ектах Магілёва і прылеглых да іх тэрыторыях. Гэта дапаможа за некалькі гадзін праінспектаваць тэрыторыю абласнога цэнтра, убачыць з боку яшчэ нейкія недахопы і аператыўна адрэагаваць па іх выпраўленні», – адзначыў мэр Магілёва.
А на гэтым тыдні акцэнт робяць па навядзенні парадку на прамысловых прадпрыемствах і арганізацыях, прылеглых да іх тэрыторыях, будаўнічых пляцоўках, сказаў Уладзімір Цумараў. «Мы не толькі павінны навесці ўсюды парадак, але і падтрымліваць яго пастаянна, пры гэтым жорстка выконваючы тэхніку бяспекі на вытворчасцях і правілы аховы працы», – паставіў задачу кіраўнік гарвыканкама.
Тэматычныя суботнікі запланаваны на вул. Якубоўскага, дзе камунальнікі з прыцягненнем мясцовых жыхароў будуць наводзіць парадак, уладкоўваць і рамантаваць тратуары, выкошваць абочыны, займацца афарбоўкай дарожных знакаў і г. д. Спартыўная грамадскасць горада возьмецца за прывядзенне ў парадак тэрыторыі за Лядовым палацам.
Мэр горада таксама даручыў камунальнікам правесці інспектаванне ўсіх кантэйнерных пляцовак для бытавых адходаў. «Там, дзе ёсць неабходнасць, трэба навесці парадак, заняцца рамонтнымі працамі, падфарбаваць або замяніць самі кантэйнеры, арганізаваць вываз буйнагабарытных адходаў», – запатрабаваў Уладзімір Цумараў.
Ён заклікаў камунальнікаў і іншыя службы больш актыўна задзейнічаць у навядзенні парадку ў горадзе і добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый мясцовых жыхароў: на ўсіх аб’ектах даваць адпаведныя аб’явы аб часе і тэматыцы запланаваных работ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59