Вялікі дэсант кааператараў на чале са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Валерыем Івановым высадзіўся пад Бабруйскам – у Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школе-інтэрнаце. Для дзетак, якія ў гэты дзень рыхтавалі навагодні ранішнік, яны прывезлі салодкія падарункі, а для школы – карысную у побыце тэхніку.


– Хай выконваюцца ўсе вашы мары, – звярнуўся Валерый Іваноў да дзятвы. – І не толькі ў Новы год, але кожны дзень. А мы, дарослыя, пастараемся зрабіць для гэтага ўсё.
Дапамогу школе і яе выхаванцам аказваюць кааператары ўжо чвэрць стагоддзя. Памянялі вокны на сучасныя шклопакеты, рэгулярна абнаўляюць камп’ютарную тэхніку, а таксама абсталяванне, неабходнае для заняткаў па працоўным выхаванні. Яно тут вельмі запатрабавана: не ў апошнюю чаргу дзякуючы годнай аснашчанасці швейных майстэрняў, узроўню выканання вучнямі мяккіх цацак можа пазайздросціць нават профільная вытворчасць. Вынікі працы юных майстроў швейнай справы прадстаўляюць краіну і на міжнароднай арэне: для конкурсу «Міс Свету – 2018» тут адшылі больш за сотню непаўтаральных сэрцайкаў, якія ў якасці сімвала веры, надзеі і любові прадстаўніца Беларусі Марыя Васілевіч прэзентавала ўдзельніцам форума. Усё гэта, па задуме, рабілася для прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да пытанняў самарэалізацыі і сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

За арганізацыю гуртковай працы школа ўзнагароджана дыпломам Мінадукацыі I ступені. Рэгулярна з конкурсу мастацкай самадзейнасці «Вясёлкавы карагод» рабяты прывозяць узнагароды высокай пробы – іх харэаграфічны ансамбль танца «Дзяцінства» становіцца найлепшым на працягу ўжо 15 гадоў. Здзіўляюць выхаванцы школы на спаборніцтвах па шашках (бралі кубак раёна) і міні-футболе (пятае месца ў рэспубліцы).

Дырэктар школы Наталля Міхайлава ад імя педагагічнага калектыву і выхаванцаў выказала шэфам шчырыя словы падзякі:
– Нам вельмі дорага ваша ўвага.
Вось і са свята кааператары з’ехалі не з пустымі рукамі: іх надарылі мастацкімі работамі і вырабамі навучэнцаў. Іх прадставяць шырокай публіцы ў Нацыянальнай школе прыгажосці падчас Каляднага паказу мод.



СБ, фота – рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую